BE RU EN

БРСМ отправили на стройку АЭС в ОстровцеБРСМ адправілі на будоўлю АЭС у Астраўцы

  • 11.03.2014, 8:15

Лукашэнка надаў АЭС статус Усебеларускай моладзевай будоўлі.

Адпаведнае рашэнне замацавана ва ўказе кіраўніка №118 «Аб моладзевых будоўлях». Ён падпісаны 10 сакавіка.

«Указам устаноўлены парадак прысваення статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі і статусу абласной (Менскай гарадской) маладзёжнай будоўлі аб'ектаў, якія будуюцца. Фарміраванне студэнцкіх атрадаў для работ на моладзевых будоўлях ускладаецца на ГА БРСМ. Улічваючы асаблівую стратэгічную значнасць Беларускай атамнай станцыі, яе аб'ектам указам прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі», - сказана ў каментары да ўказа.

Дакументам таксама ўстаноўлены парадак прысваення статусу Усебеларускай моладзевай будоўлі і статусу абласной (Менскай гарадской) моладзевай будоўлі аб'ектаў у краіне. Пры гэтым фарміраванне студэнцкіх атрадаў для работ на такіх аб'ектах ускладзена на Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Апошнія навіны