BE RU EN

Паўлу Севярынцу вынеслі папярэджанне

  • 10.02.2014, 13:46

Палітыка папярэдзілі аб «недапушчэнні супрацьпраўных паводзінаў».

Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца 10 лютага выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Фрунзенскага раёна Менска.

Так палітыку было вынесена пісьмовае «афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні супрацьпраўных паводзінаў».

На пытанне, з чым звязана такое папярэджанне, быў дадзены адказ: «Вы стаіце ў нас на ўліку».

Палітык звязвае гэта з надыходзячым Чэмпіянатам свету па хакеі, які павінен прайсці вясной у Менску, і з яго перадвыбарнымі паездкамі па рэгіёнах, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, што Павел Севярынец адбыў тры гады за Плошчу і пасля вызвалення 19 кастрычніка 2013 года два гады захоўвае непагашаную судзімасць.

Апошнія навіны