BE RU EN

Тэракт пад Адэсай: узарваныя чыгуначныя рэйкі

  • 24.12.2014, 17:24

Дыверсанты зладзілі выбух на чыгунцы ў Адэскай вобласці.

У выніку былі пашкоджаныя тры шпалы і рэйкі. Цяпер чыгуначнікі выконваюць рамонтныя работы, паведамляе УНІАН.

Выбух прагрымеў сёння, 24 снежня, а 09:25 на станцыі Адэса - Застава 1 Адэскай чыгункі паміж манеўровым лакаматывам і першым вагонам грузавога цягніка. Цягнік з рэек не сышоў, пацярпелых няма.

У паведамленні Укрзалызныці сцвярджаецца, што выбуховае прыстасаванне пад грузавым цягніком заклалі дыверсанты.

Паводле звестак прадпрыемствы, у выніку выбуху былі пашкоджаныя тры жалезабетонныя шпалы і рэйкі. Цяпер чыгуначнікі выконваюць рамонтныя работы, перапынкаў у руху цягнікоў няма.

Нагадаем, 23 снежня нявысветленая асоба узарвала выбуховае прыстасаванне каля офіса актывістаў адэскага Еўрамайдана. Пасля злачынства, у выніку якога пашкоджаны прыпаркаваны аўтамабіль "Масквіч 2141", зламыснік уцёк у невядомым кірунку.

Таксама нагадаем, 10 снежня ў Адэсе невядомыя ўзарвалі бізнес-цэнтр, які знаходзіўся на вуліцы Краснова непадалёк ад будынка адэскай турмы. Выбухам была знішчаная частка будынка, дзе знаходзіўся валанцёрскі цэнтр дапамогі войскам АТА, якім апекавалася адна з арганізацый майдана. На шчасце, абышлося без ахвяр.

Апошнія навіны