BE RU EN

Улады скасавалі прэс-канферэнцыю аб пытаннях валютнай палітыкі

  • 24.12.2014, 16:30

Скасаваная прэс-канферэнцыя «Аб актуальных пытаннях эканомікі і валютнай палітыкі», якая павінна была прайсці.

Мерапрыемства было запланаванае на 14.00 у Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі. Прэс-канферэнцыю скасавалі «з аб'ектыўных прычын», паведаміў БелаПАН намеснік дырэктара ўстановы Аляксей Цыбулька.

«Мы выступілі арганізатарамі гэтага мерапрыемства, і мы не здолелі гэтую прэс-канферэнцыю сабраць, таму мы яе касуем. Не з прычыны канкрэтных удзельнікаў ці міністэрстваў, проста нам гэта не выпала зрабіць», - заявіў ён.

Планавалася, што ўдзел у прэс-канферэнцыі возьмуць першы намеснік кіраўніка апарата Саўміна, кіраўнік сакратарыята прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Забароўскі, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч і намеснік старшыні ўправы Нацбанка Сяргей Калечыц.

Фота: AP/Сяргей Грыц

Апошнія навіны