BE RU EN

Макарэвіч распавёў, як расейцаў ператвараюць у пакрыўджаных псіхапатаў

  • 24.12.2014, 11:12

Вядомы рок-музыка Андрэй Макарэвіч мяркуе, што ток-шоу на расейскай тэлевізіі азлабляе гледачоў.

Пра гэта ён напісаў у сваім «Фэйсбуку».

«А вось растлумачце мне. Я цяпер не пра тэлепрапаганду і не пра тэлехлусню. Я вось што спрабую зразумець: класічная цяпер манера вядзення ток-шоу, калі ўсе гарлапаняць адначасова і хамяць адзін аднаму, манера, павольна але дакладна ператварае мільёны гледачоў у пакрыўджаных псіхапатаў - гэта дырэктыва Крамля ці асабістая ініцыятыва тэлерэжысёраў і вядучых? І калі гэта другое - што ж вы, сабакі, робіце!» - пытаецца музыка.

Апошнія навіны