BE RU EN

Беларусы патрабуюць ад Мінінфармацыі спыніць блакаванне сайтаў

  • 21.12.2014, 13:21

Ініцыятарам звароту стаў Віталь Рымашэўскі - сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Петыцыя, адрасаваная Міністэрству інфармацыі, размешчаная на платформе change.org. Подпісы пад ёй можа паставіць любы жадаючы.

«З 19 снежня 2014 года ў Беларусі незаконна заблакаваныя charter97.org, naviny.by і іншыя папулярныя незалежныя інтэрнэт-рэсурсы, - гаворыцца ў ёй. - Пазбаўленне грамадзян Беларусі права на атрыманне інфармацыі парушае нормы Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне Беларусі маюць права на свабоднае атрыманне інфармацыі з розных крыніц.

Мы, ніжэй падпісаныя, патрабуем спыніць блакаванне charter97.org і іншых незалежных інтэрнэт - рэсурсаў. Мы патрабуем спыніць неабгрунтаваную цэнзуру інтэрнэту».

Петыцыя размешчаная ўвечары 20 снежня.

Апошнія навіны