BE RU EN

Махамед Алі трапіў у лякарню з пнеўманіяй

  • 21.12.2014, 11:48

Легендарны амерыканскі баксёр Махамед Алі шпіталізаваны з запаленнем лёгкіх.

Пра гэта паведамляе ў нядзелю тэлеканал NBC, паведамляе «Інтэрфакс».

Са слоў прадстаўнікоў 72-гадовага Махамеда Алі, яго стан стабільны, пнеўманія была дыягнаставаная на ранняй стадыі. Як чакаецца, легендарны баксёр прабудзе ў шпіталі нядоўга. Ад усякіх іншых каментароў прадстаўнікі баксёра адмовіліся.

Алімпійскі чэмпіён з 1984 года пакутуе ад хваробы Паркінсона.

Апошнія навіны