BE RU EN

Баксёр з Канады перамог расейца ў баі за тытул чэмпіёна свету

  • 20.12.2014, 20:28

Дзмітрый Сухоцкі саступіў Адонісу Стывенсану ў баі за тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBC у паўцяжкай вагавой катэгорыі (да 79,4 кілаграма).

Паядынак, які прайшоў у Квебеку, у жывым эфіры трансліраваў тэлеканал «Россия 2», піша Lenta.ru.

Адоніс Стывенсан, шанцы якога на перамогу ацэньваліся нашмат вышэй, накаўтаваў суперніка ў пятым раундзе. Да гэтага Дзмітрый Сухоцкі некалькі разоў пападаў у накдаўн. Агулам бой прайшоў з вялікай перавагай канадца.

Перамогшы, канадскі баксёр занёс у свой актыў 25-ю перамогу ў 26 баях. У далейшым Стывенсан плануе правесці аб'яднаўчы бой з пераможцам паядынку паміж чэмпіёнам у трох версіях (WBO, IBF і WBA) Сяргеем Кавалёвым і прэтэндэнтам Жанам Паскалем. Сухоцкі жа пацярпеў трэцюю паразу ў 25 баях.

Апошнія навіны