BE RU EN

Саўмін увёў мараторый на павышэнне коштаў

  • 20.12.2014, 19:15

Урад увёў мараторый на павышэнне коштаў на спажывецкія тавары.

Таксама забароненае любое павышэнне тарыфаў на паслугі натуральных манаполій і суб'ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінуючае становішча на таварным рынку.

Пастанова Саўміна №2017 ад 19 снежня 2014 падпісаная «ў мэтах недапушчэння росту рознічных цэн і забеспячэння ўнутранага спажывецкага рынку шырокім асартыментам тавараў».

На фоне 30% падатку куплі валюты на біржы, што дэ-факта азначае забарону (рэзкае павышэнне цэн) на імпарт, кіраўнікам дзяржорганаў і арганізацый, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў, а таксама холдынгаў «Атлант» і «Гарызонт» даручана забяспечыць рост паставак прадукцыі, што вырабляецца, у рознічную гандлёвую сетку, уключаючы гандлёвыя аб'екты сістэмы спажывецкай кааперацыі без росту адпускных цэн, піша АФН.

«Лічыць невыкананне названага даручэння несумяшчальным са знаходжаннем кіраўнікоў гэтых органаў і арганізацый у займаных пасадах», - гаворыцца ў афіцыйна каментары Саўміна РБ.

Міністэрству гандлю, Белкаапсаюзу, аблвыканкамаму і Менскаму гарвыканкаму даручана не дапускаць росту рознічных цэн на спажывецкія тавары і забяспечыць наяўнасць шырокага іх асартыменту ў гандлёвых аб'ектах, у тым ліку інтэрнэт - гандлі.

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту, Міністэрству ўнутраных спраў пад персанальную адказнасць іх кіраўнікоў даручана забяспечыць правядзенне кантрольных мерапрыемстваў у спыненні нелегальных паставак тавараў з-за межаў РБ.

«У мэтах кантролю за выкананне прынятых Урадам Рэспублікі Беларусь пастаноў Міністэрствам гандлю сумесна з аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам будуць праводзіцца паўсюдныя праверкі рознічнай гандлёвай сеткі, уключаючы інтэрнэт-крамы, у выкананні патрабаванняў аб недапушчэнні росту рознічных цэн на спажывецкія тавары і наяўнасці іх шырокага асартыменту ў гандлёвых аб'ектах», - гаворыцца ў паведамленні.

«Лічыць невыкананне асартыментнага пераліку гандлёвага аб'екта, незабеспячэнне належнай выкладкі тавараў у гандлёвым абсталяванні грубым парушэннем правіл гандлю, што цягне за сабой наступствы... аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў», - папярэдзіў Саўмін РБ.

Апошнія навіны