BE RU EN

Дар'я Домрачава перамагла ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

  • 20.12.2014, 14:15

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава сёння перамагла ў гонцы пераследу на трэцім этапе Кубка свету ў славенскай Паклюцы.

Гэта 21-я перамога ў беларускі ў кар'еры. Усяго на рахунку Домрачавай 59 прызавых месцаў на Кубку свету (21-18-20), піша «Прессбол».

Фінка Кайса Мякярайнен стала другой, у яе 45-е прызавое месца ў кар'еры (12-19-14). Украінка Валянціна Семярэнка была трэцяй, у яе актыве дзевяць подыумаў (1-1-7).

Апошнія навіны