BE RU EN

Украінскія хакеры ўзламалі e-mail чыноўніцы МУС Расеі

  • 20.12.2014, 13:34

Электронная пошта прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных спраў РФ узламаная хакерамі.

Пра гэта паведаміў лідар «Украінскай кіберарміі» Яўген Дакунін у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Гэта пошта Вольгі Барашкінай - начальніцы прэс-службы ПЗУУСТ [Паўночна-Заходняе ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце]. У архіве 587 МБ звестак (796 лістоў). Гэтыя звесткі раней ужо перадаў у СБУ», - напісаў ён.

Як адзначыў Дакунін, у пошце можна знайсці «цікавую інфармацыю».

Апошнія навіны