BE RU EN

Мінгандлю Беларусі зачыніла 21 краму «Мегатоп»

  • 19.12.2014, 17:01

Міністэрства гандлю Беларусі зачыніла 21 краму сеткі «Мегатоп».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе гандлёвага ведамства.

«У адпаведнасці з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №567 ад 5 снежня 2014 года за парушэнні заканадаўства аб гандлі з 20 снежня будзе прыпыненая праца 21 абутковай крамы «Мегатоп» у Менску, Берасці, Кобрыне, Віцебску, Гомелі, Горадні і Бабруйску», - гаворыцца ў паведамленні.

У парушэнне дзеючага заканадаўства ва ўсіх правераных крамах абутак айчыннай вытворчасці быў прадстаўлены ў вельмі вузкім асартыменце і толькі 1-2 вытворцаў. Акрамя таго, выяўленыя факты рэалізацыі спадарожных тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, адсутнасць інфармацыі аб таварах, іх вытворцах і іншыя.

«Кіраўніцтва крам «Мегатоп» не прыняло неабходныя меры ў насычэнні сваіх гандлёвых аб'ектаў таварамі айчыннай вытворчасці, - сказаў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч. - Прыклады закрыцця крам «Электрасіла», «5 элемент», «Гіпа» за такія парушэнні шырока агучваліся ў СМІ. Цяпер і ў кіраўніцтва крам «Мегатоп» будзе 10 дзён на выпраўленне сітуацыі».

У Беларусі працуе больш за 40 крам сеткі. У іх рэалізуецца ў асноўным абутак імпартнай вытворчасці.

Апошнія навіны