BE RU EN

Аўтадылеры мяняюць кошты

  • 19.12.2014, 15:40

Увядзенне падатку на куплю валюты прымусіла беларускіх аўтадылераў у тэрміновым парадку прымаць пастановы аб пераглядзе цэнавай палітыкі.

У некаторых прама ў гэтыя хвіліны рыхтуюцца да змены цэннікаў на мадэлі, піша onliner.by.

Афіцыйны дылер Volkswagen «Атлант-М Уручча», напрыклад, сёння цалкам прыпыніў сваю працу. Як растлумачылі ў аўтацэнтры, фактычна замарожанае ўкладанне дамоваў аб продажы аўтамабіляў. Не працуе таксама аддзел продажу запчастак.

А вось у дылера BMW пакуль ніякіх зменаў не адбылося. «Аб прыняцці падатку ведаем, цяпер працуем над гэтым, - запэўнілі ў «Автоидее». - На гэты момант цэны пакуль не падпалі пад змены».

У «Аўтапрамсервісе» (дылер Renault) таксама ў курсе апошніх навін: «Продажы ў нас не прыпыненыя. На гэты момант мы працягваем укладаць дамовы. З фізічнымі асобамі яны падпісваюцца яшчэ па старых, акцыйных цэнах. Што тычыцца асоб юрыдычных - з імі кантракты ўкладаюцца паводле курсу Нацбанку».

Дылер «Мультымотарс», які займаецца рэалізацыяй аўтамабіляў Chevrolet, адным з першых адрэагаваў на новую змену: «Натуральна, павелічэнне кошту ў рублях будзе. Наколькі, пакуль невядома. Аднак сёння мы рэалізуем машыны па схеме «старая цана + 35%».

Апошнія навіны