BE RU EN

ЕЗ апублікаваў санкцыі ў дачыненні да акупаванага Крыма

  • 19.12.2014, 12:25

Зацверджаныя Радай ЕЗ 18 снежня абмежавальныя меры ЕЗ у дачыненні да Крыма і Севастопаля апублікаваныя ў «Афіцыйным часопісе» ЕЗ.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Яны, у прыватнасці, забараняюць набыццё або пашырэнне раней набытых аб'ектаў нерухомасці, набыццё новых прадпрыемстваў або пашырэнне ўдзелу ў дзеючых кампаніях, выдаванне крэдытаў або пазык для арганізацый, якія дзейнічаюць у Крыме, стварэнне новых прадпрыемстваў у Крыме і Севастопалі сумесна з мясцовымі арганізацыямі, надаванне інвестыцыйных паслуг для набыцця або пашырэння нерухомасці або прадпрыемстваў.

Апошнія навіны