BE RU EN

Еўрапарламент падтрымаў абвяшчэнне незалежнасці Палесціны

  • 17.12.2014, 22:04

У прынятай рэзалюцыі гаворыцца, што прызнанне палесцінскай дзяржаўнасці павінна суправаджацца прадаўжэннем мірных перамоў.

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам прызнаць Палесціну незалежнай дзяржавай, абвясціў старшыня пасяджэння, паведамляе "Росбалт".

Сумесная рэзалюцыя была падрыхтаваная пяццю фракцыямі Еўрапарламента.

"Еўрапарламент падтрымлівае прынцып прызнання Палесцінскай дзяржавы і рашэнне, заснаванае на дзвюх дзяржавах, і лічыць, што гэта павінна суправаджацца прадаўжэннем мірных перамоў, якія павінныя рушыць наперад", - гаворыцца ў тэксце дакумента.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Палесцінская аўтаномія будзе настойваць на галасаванні за рэзалюцыю аб прызнанні дзяржавы ў ААН, нягледзячы на накладзенае ЗША вета.

Апошнія навіны