BE RU EN

Начнога транспарту ў Менску не будзе ў мэтах эканоміі

  • 17.12.2014, 15:54

Такую пастанову прынялі сталічныя ўлады.

У Менску не будзе начнога грамадскага транспарту. Пра гэта журналісту "Еўрарадыё" паведамілі падчас "прамой лініі" старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца:

"Перспектыў адкрыцця начнога транспарту ў Менску няма. Гэта зроблена з мэтай эканоміі сродкаў".

Нагадаем, пра тое, што з наступнага года ў сталіцы плануецца запусціць некалькі начных маршрутаў, у пачатку восені паведамляў дырэктар "Сталічнага транспарту і сувязі" Валерый Шкуратаў. Маршруты, як меркавалася, павінны былі злучыць цэнтральны вакзал з буйнымі жылымі раёнамі сталіцы (начны транспарт павінен быў працаваць з 00.00 да 6.00-7.00, а праезд у начных маршрутах каштаваў бы каля 20000 рублёў).

Апошнія навіны