Парашэнка адправіўся ў Польшчу з двухдзённым візітам
- 17.12.2014, 11:21
У рамках паездкі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка плануе наведаць Варшаву і Люблін.
17 снежня пачаўся афіцыйны двухдзённы візіт прэзідэнта Пятра Парашэнкі і ягонай жонкі Марыны ў Польшчу.
Пра гэта паведамляе «Укрінформ».
У першы дзень плануецца сустрэча ўкраінскага прэзідэнта з кіраўніцтвам Польшчы ў Варшаве, а заўтра Парашэнка наведае Люблін.
«Мы хацелі б, каб візіт Пятра Парашэнкі стаў пацвярджэннем стратэгічнага партнёрства, якое звязвае Польшчу і Украіну, а таксама польскай гатоўнасці да падтрымкі яе празаходняй арыентацыі», - адзначылі ў канцылярыі прэзідэнта Польшчы.
Раней Пётр Парашэнка заяўляў пра жаданне Украіны далучыцца да Вышаградскай групы, якая аб'ядноўвае Польшчу, Чэхію, Славакію і Венгрыю.