BE RU EN

Праз забытыя сумкі з «Белпошты» эвакуявалі 24 чалавекі

  • 17.12.2014, 10:56

На лаўцы побач з паштовым аддзяленнем «Белпошты» на праспекце Незалежнасці, 131 былі выяўленыя тры падазроныя сумкі і чамадан.

Пра гэта паведамляюць «Менск-Навіны».

Паводле інфармацыі Менскага гарадскога ўпраўлення МНС, на час абследавання падазроных прадметаў з памяшкання паштовага аддзялення супрацоўнікамі міліцыі былі эвакуяваныя 22 наведвальніка і 2 работнікі пошты.

Сапёрна-піратэхнічная група праверыла безгаспадарныя сумкі і чамадан. Выбуховых або іншых небяспечных рэчываў не выяўлена.

Апошнія навіны