BE RU EN

BMW на галаву: ліхач пратараніў дах гаража ў Каліфорніі (Відэа)

  • 12.12.2014, 18:20

Часам, сюрпрызы прыходзяць адтуль, адкуль іх зусім не чакаеш.

Так, пара з Каліфорніі была проста ўзрушаная, калі выявіла BMW X3, які прабіў дах іхняга гаража. Яшчэ большае здзіўленне выклікала тое, што кіроўцы ўнутры не было, піша av.by.

Інцыдэнт адбыўся недзе ў поўнач ў мястэчку Эскандыда, Каліфорнія. Пачуўшы страшны грукат і страсенне сцен, разбуджаны гаспадар спрасонку вырашыў, што адбыўся моцны землятрус. Спехам апрануўшыся, ён паспяшаўся да выхаду і тут выявіў чорны BMW X3, які ўткнуўся зверху наўпрост у ягоны Nissan Pathfinder.

Паліцэйскія, якія прыбылі, нікога не выявілі ў салоне аўтамабіля. Пасля запытаў, разасланых ў бліжэйшыя лякарні, выявілася, што ў тую ноч ніхто з траўмамі, падобнымі на пашкоджанні ад аварыі не паступаў.

Магчыма, гэта проста быў падарунак сям'і да Каляд, проста Санта трохі прамахнуўся?

Апошнія навіны