BE RU EN

Азаранка распавяла пра самыя памятныя падзеі ў сваёй кар'еры

  • 12.12.2014, 11:40

Беларуская тэнісістка ніколі не забудзе той час, які правяла на Алімпіядзе ў Лондане.

25-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае ў сусветным рэйтынгу 31-ы радок, назвала самай памятнай падзеяй у сваёй кар'еры ўдзел на Алімпійскіх гульнях у сталіцы Вялікабрытаніі, піша gotennis.ru.

«Ніколі не забуду той час, які я правяла на Алімпіядзе ў Лондане», - напісала Азаранка ў сваім блогу на сэрвісе Instagram, дапоўніўшы запіс фатаграфіяй.

Нагадаем, што на Гульнях у 2012 годзе Вікторыя заваявала два медалі - бронзавы ў адзіночным разрадзе і залаты ў міксце з Максімам Мірным.

Апошнія навіны