BE RU EN

Нафта таннее на фоне павелічэння здабычы

  • 12.12.2014, 11:07

Кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent на раніцу пятніцы знізіўся на 0,47% - да 63,38 даляра за барэль.

Нафта маркі WTI раніцай у пятніцу патаннела на 1,25% - да 59,2 даляра за барэль, паведамляе руская служба BBC.

Падзенне коштаў нафты аналітыкі звязваюць з надаваннем Саудаўскай Аравіяй, Іракам і Кувейтам рэкордных скідак для краін Азіі. Раней стала таксама вядома аб пастанове ўладаў Ірана павялічыць здабычу нафты да 4,8 млн барэляў у дзень.

Фота: Bloomberg

Апошнія навіны