BE RU EN

У турме на Акрэсьціна не засталося свабодных месцаў

  • 12.12.2014, 10:28

Грамадскага актывіста Алега Корбана вызвалілі з міліцыі.

Пра гэта ён сам напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Пратрымалі 4 гадзіны ў міліцыі і адпусцілі. Павінны былі даставіць у ЦІП [цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна], за мной 10 дзён яшчэ са жніўня, але адпусцілі. Аказваецца, у ЦІП няма свабодных месцаў. Дзяжурны ў РАУС развёў рукамі, сказаў, каб я чакаў новага сігналу ад участковага, на днях. Такая вось гісторыя, іду дадому», - напісаў Алег Корбан.

Нагадаем, актывіста 11 снежня затрымалі для адбыцця 10-дзённага арышту за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржынску.

Апошнія навіны