BE RU EN

Спецаперацыя ў Дагестане: сілавікі штурмуюць дом з баевікамі

  • 12.12.2014, 9:37

У дагестанскім сяле Гурбукі пачаўся бой.

Незадоўга да гэтага ў адным з дамоў былі блакаваныя, як мяркуецца, чацвёра баявікоў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

«Здацца яны адмовіліся, цяпер ідзе бой», - распавёў суразмоўца агенцтва.

ТАСС са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што перад пачаткам спецаперацыі з блакаванага дома выйшлі дзве жанчыны. Колькі чалавек засталося ўнутры, крыніца агенцтва не сказала.

З 20 жніўня ў Карабудахкентскам раёне дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Апошнія навіны