BE RU EN

БАТЭ папоўніцца 20-гадовым літоўскім паўабаронцам

  • 12.12.2014, 9:10

Данатас Казлаускас, хутчэй за ўсё, прадоўжыць кар'еру ў барысаўскім БАТЭ.

Пра гэта паведаміў галоўны трэнер літоўскага «Атлантаса» Канстанцін Сарсанія, піша «Тпібуна».

«На 100% вядома, што налета вы не ўбачыце Авідыюса Вербіцкас, якога нам арандаваў «Зеніт». Ён прадоўжыць кар'еру ў Гішпаніі, у камандзе трэцяй лігі «Марбельі». У «Атлантасе» не застанецца і Данатас Казлаускас, які ўжо цяпер шукае сабе новы клуб. Хутчэй за ўсё, ён далучыцца да беларускага БАТЭ», - заявіў ён.

20-гадовы Данатас Казлаускас правёў у гэтым сезоне ў складзе «Атлантаса» 23 матчы і забіў 11 мячоў.

Апошнія навіны