BE RU EN

У Віцебску ўлады забаранілі пікет «аб забароне кампартыі ў Беларусі»

  • 7.11.2014, 19:53

Віцебскія ўлады забаранілі правядзенне пікету да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Чальцы Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Пётр Сарапеня і Ян Дзяржаўцаў планавалі правесці акцыю, каб праінфармаваць суграмадзян «аб наступствах контррэвалюцыйнага кастрычніцкага перавароту» і «аб неабходнасці забароны ў Беларусі кампартыі і яе ідэалогіі».

У афіцыйнай адмове забарона пікету абгрунтаваная пастановай Віцебскага гарвыканкама № 881 "Аб масавых мерапрыемствах у Віцебску", паводле якой заяўнікі павінныя прыкладаць да заяўкі ў раённую адміністрацыю таксама і дагаворы на абслугоўванне акцыі медыкамі, супрацоўнікамі міліцыі і ЖКГ, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны