BE RU EN

Ля межаў Латвіі заўважаныя два караблі ВМС Расеі

  • 7.11.2014, 16:10

Нацыянальныя ўзброеныя сілы (НУС) Латвіі ў ноч на пятніцу ідэнтыфікавалі ля тэрытарыяльных вод Латвіі ў Балтыйскім моры два караблі ВМС Расеі.

Як паведамляе rus.delfi.lv, за 11 марскіх міляў ад тэрытарыяльных вод Латвіі знаходзіўся расейскі вайсковы карабель забеспячэння класа «Bereza», за 15 марскіх міляў - карабель падтрымкі падводных лодак «CC-750».

Апошнія месяцы расейскі вайсковыя самалёты, караблі і падводныя лодкі фіксуюцца ля мяжы латвійскіх тэрытарыяльных вод у Балтыйскім моры рэгулярна.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны