BE RU EN

Азербайджан не прызнае «выбары» тэрарыстаў у Данбасе

  • 6.11.2014, 18:49

Афіцыйны Баку заяўляе аб непрызнанні выбараў у самаабвешчаных "ЛНР" і "ДНР".

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Азербайджана Хікмет Гаджыеў, інфармуе "Інтэрфакс-Украіна".

"Азербайджан паслядоўна падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны і ў сувязі з гэтым не прызнае якія-небудзь так званыя выбары на тэрыторыі гэтай краіны без згоды цэнтральных улад", - заявіў ён.

Нагадаем, так званыя выбары ў самаабвешчаных ДНР і ЛНР прайшлі 2 лістапада. У Еўрапарламенце раней адзначылі незаконнасць "псеўдавыбараў" у падкантрольных тэрарыстам раёнах Данбаса.

Апошнія навіны