BE RU EN

Партыя Ляшко прэтэндуе на тры міністэрствы Украіны

  • 6.11.2014, 17:54

Перамовы што да кааліцыйнага пагаднення праходзяць сёння ў будынку Вярхоўнай Рады.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

На кансультацыі прыбыў кіраўнік выбарчага штаба партыі "Блок Парашэнкі" Віталь Кавальчук, кандыдат у дэпутаты ад "Блока Парашэнкі" Мікалай Таменка, кандыдат у дэпутаты ад партыі "Народны фронт" Вячаслаў Кірыленка, кандыдаты ў народныя дэпутаты ад партыі "Самадапамога" Ганна Гопка і Аксана Сыраед, лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко.

Удзельнікі перамоваў абмяркуюць раздзелы кааліцыйнага пагаднення, падрыхтаваныя рабочымі групамі ў розных сферах. Разам з тым, удзельнікі перамоў, якія прыбылі на кансультацыі, адзначаюць, што да перамоваў была запрошаная і партыя "Бацькаўшчына".

У сваю чаргу Ляшко заявіў, што яго палітычная сіла падрыхтавала і гатовая падаць пакет рэформаў, а таксама можа прэтэндаваць на пасады кіраўнікоў МУС, Мінпалэнэрга і Мінадукацыі.

Фота: AP

Апошнія навіны