BE RU EN

Кірылічныя дамены з'явяцца ў байнэце да канца года

  • 6.11.2014, 14:58

Ад моманту з'яўлення ў байнэце кірылічных даменаў беларусаў аддзяляе развязанне некалькіх тэхнічных пытанняў.

Дамены з адрасамі на кірыліцы, як чакаецца, з'явяцца ўжо да канца 2014 года. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко. З ягоных слоў, з юрыдычнага боку гэтае пытанне аб кірылічных даменах ужо развязанае, паведамляе БелТА.

Беларусі выдзелілі даменную зону з кірылічным пашырэннем БЕЛ. На ўвядзенне кірылічных імёнаў ёсць як аптымістычны, так і песімістычны погляды. Крытыкі бачаць у гэтым магчымую ізаляцыю віртуальных прастор часткі краін і звязанае з гэтым абмежаванне глабальнасці сусветнага інтэрнэту.

Іншыя экспэрты адзначаюць, што пашырэнне структуры рускамоўнага інтэрнэту будзе зручна карыстальнікам, якім складана набіраць адрасы лацінкай. У той жа час гэта абмяжоўвае доступ замежнікаў да старонак з кірылічным адрасам. Перавагі атрымаюць і рэкламадаўцы, якія змогуць павысіць аб'ём кантэкстнай рэкламы, накіраванай менавіта на рускамоўнага карыстальніка.

Апошнія навіны