BE RU EN

Анархісты правялі агітацыю на фабрыцы ў Баранавічах

  • 6.11.2014, 12:16

На прахадной Баранавіцкай швейнай фабрыцы анархісты раздалі блізу 50 рабочых лісткоў.

Агулам, як адзначаюць арганізатары акцыі, работнікі фабрыкі станоўча рэагавалі на лісткі, жыва абмяркоўвалі матэрыял паміж сабой і дзяліліся імі з калегамі, піша сайт revbel.org.

Нагадаем, 31 кастрычніка збунтаваным баранавіцкім швачкам выплацілі затрыманы заробак. Верагодна, рашуча настроеныя работніцы і грамадская ўвага вымусілі кіраўніцтва прадпрыемства пайсці на гэты крок.

Анархісты спадзяюцца, што «атрыманы досвед і агітацыйныя матэрыялы дапамогуць працоўным, калі яны будуць адзіныя і рашучыя, дасягнуць новых перамог у будучых канфліктах».

Апошнія навіны