BE RU EN

Аўстралія прапанавала ЕЗ узмацніць санкцыі супраць Расеі

  • 6.11.2014, 11:30

Аўстралія збіраецца абмеркаваць з прадстаўнікамі Еўразвязу новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Пра гэта паведамляе «Европравда».

Такую заяву зрабіў на сустрэчы са студэнтамі Вышэйшай школы эканомікі пасол Аўстраліі ў Расеі Пол Майлэр.

«Сапраўды, мы вельмі занепакоеныя ў сувязі з падтрымкай, якую Расея дала гэтым «выбарам» (у Данбасе). Сапраўды, мы будзем абмяркоўваць з еўрапейскімі партнёрамі неабходнасць будучых санкцый», - адзначыў Майлэр.

Нагадаем, у Еўракамісіі заяўляюць, што санкцыі супраць Расеі застануцца такімі, як яны ёсць цяпер, не будуць звужаныя або паглыбленыя. Разам з тым, кіраўнік ЕК Жан-Клод Юнкер не выключыў, што ў далейшым камісія перагледзіць сваю пазіцыю.

Апошнія навіны