BE RU EN

Вайсковыя самалёты Расеі парушылі мяжу Украіны

  • 26.11.2014, 14:48

Учора на кірунку станіцы Луганскай зафіксаваныя парушэнні паветранай прасторы Украіны двума расейскімі самалётамі, якія заляцелі на тэрыторыю Украіны адпаведна на глыбіню 500 метраў і 5 км.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, паведамляе Цензор.НЕТ.

"Сілы ўкраінскай паветранай абароны зафіксавалі дзеянні паветранай авіяцыі Расеі. І былі гатовыя збіць самалёты, але яны вярнуліся на тэрыторыю Расеі", - распавёў прадстаўнік РНБА.

"Працягваецца вядзенне паветранай выведкі вайсковымі самалётамі РФ, у тым ліку, з парушэннем мяжы. 25 лістапада на ўчастку аддзела памежнай службы "Станічна-Луганскай" на кірунку "Маноцкі (РФ) - Калеснікоўка (Укр.)" зафіксаваныя парушэнні паветранай прасторы Украіны двума вайсковымі рэактыўнымі самалётамі, якія заляцелі на тэрыторыю Украіны і вярнуліся назад", - распавялі пра інцыдэнт у Дзяржаўнай памежнай службе.

Апошнія навіны