BE RU EN

Кузэн Кім Чэн Ына збег пры спробе выкрадання ў Парыжы

  • 23.11.2014, 12:31

Студэнт з Паўночнай Карэі падвергнуўся спробе выкрадання ў Францыі.

Паведамляецца, што ён - сваяк дыктатара КНДР Кім Чэн Ына. Яму ўдалося збегчы ад выкрадальнікаў у Парыжскім аэрапорце, дзе яны збіраліся пасадзіць яго на самалёт у Пхеньян, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на Associated Press.

Паведамляецца, што цяпер студэнт, званы проста Хан, хаваецца ў бяспечным месцы. Невядома, колькі было выкрадальнікаў і пры якіх абставінах Хану ўдалося выратавацца ад адпраўкі на радзіму.

Ананімныя крыніцы паведамляюць, што Хан - сваяк паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, сын ягонага дзядзькі Чан Сон Тхэка, пакаранага за спробу дзяржаўнага перавароту ў снежні 2013 года.

Сястра Хана, Чан Гым Сон, у 2006 годзе здзейсніла самагубства праз тое, што бацькі перашкаджалі яе стасункам з маладым чалавекам. Яна таксама была студэнткай у Парыжы і адмаўлялася вярнуцца ў Пхеньян.

Апошнія навіны