BE RU EN

Дзяржкантроль: Беларускія свінні не жадаюць размнажацца

  • 21.11.2014, 19:27

Павелічэнню пагалоўя не спрыяюць хаатычныя рухі мясцовых чыноўнікаў і аграрыяў.

Даручэнне Лукашэнкі ў аднаўленні і павелічэнні пагалоўя свіней у Беларусі знаходзіцца пад пагрозай зрыву, заявіў сёння кіраўнік КДК Беларусі Леанід Анфімаў, спаслаўшыся на звесткі праверак і маніторынгу, піша АФН.

Паводле ягоных слоў, павелічэнню пагалоўя не спрыяюць хаатычныя рухі мясцовых чыноўнікаў і аграрыяў.

"Я хачу сказаць, што гэтае даручэнне кіраўніка дзяржавы знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Пакуль мы назіраем з боку органаў мясцовай улады і аграрыяў хаатычны рух у гэтым кірунку: меры быццам бы і прымаюцца, але належнага эфекту не відаць", - заявіў Анфімаў, якога цытуюць афіцыйныя крыніцы.

Апошнія навіны