BE RU EN

У аптэках Менска зніклі вітаміны

  • 19.11.2014, 16:27

З надыходам першых маразоў беларусы сутыкнуліся з наступствамі барацьбы з імпартам.

Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паскардзіўся чытач.

Раней ужо паведамлялася аб магчымым знікненні імпартных лекаў з прылаўкаў. Цяпер, па ўсёй бачнасці, складскія запасы лекавых прэпаратаў замежнай вытворчасці падышлі да канца, таму ў аптэках вельмі несвоечасова, як раз у перыяд пачатку захворванняў і авітамінозу ўзнік дэфіцыт вітамінаў.

«Хацеў купіць «Рэвіт», абышоў пяць аптэк. Нідзе няма. У апошняй добрая аптэкарка патлумачыла, што іх цяпер проста не сертыфікуюць, бо яны ўкраінскай і расейскай вытворчасці. Як і «Ундэвіт», і дражэ аскарбінавай кіслаты. Ізноў Лукашэнка нейкі вельмі разумны ўказ выдаў?», - Здзіўляецца мянчук Сяргей Кошман.

Апошнія навіны