BE RU EN

Нарвегія падтрымае ўзмацненне санкцый супраць Расеі

  • 17.11.2014, 18:14

Нарвегія гатовая падтрымаць ўзмацненне санкцый супраць Расеі, калі будзе такая неабходнасць.

Пра гэта ў інтэрв'ю "Укрінформ" заявіў пасол Нарвегіі ва Украіне Іён Элведал Фрэдрыксэн.

"Пакуль мы не ўбачым нейкіх станоўчых змяненняў у дзеяннях расейскага боку, мы будзем прадаўжаць дзеянне тых санкцый, якія ўжо ёсць... На сённяшні дзень, я думаю, што наш урад будзе адсочваць сітуацыю і прыме адпаведнае рашэнне, калі гэта будзе неабходна", - сказаў Фрэдрыксэн.

Ён падкрэсліў, што ўвядзенне санкцый будзе залежаць ад стаўлення РФ да Украіны і міжнароднага права.

"Мы рэальна ацэньваем дзеянні Расеі, а таксама дзеянні ўкраінскага боку, таму што Украіна таксама павінная прытрымлівацца сваіх абавязацельстваў", - сказаў дыпламат.

У той жа час ён выказаў надзею, што неабходнасці ва ўзмацненні санкцый не ўзнікне, паколькі яны з'яўляюцца непажаданымі ні для Нарвегіі, ні для ЕЗ. Разам з тым, Фрэдрыксэн адзначыў, што Нарвегія паслядоўна і жорстка адстойвае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

"Калі мы ўбачылі, што РФ прыняла рашэнне груба парушыць міжнароднае права шляхам анексіі Крыма, наш урад прыняў рашэнне далучыцца да санкцый. Я хачу падкрэсліць, што гэта было зроблена не пад уплывам і націскам ЕЗ і ЗША - гэта было добраахвотнае і самастойнае рашэнне нашага ўрада , улічваючы наш агульны пункт гледжання на парушэнне міжнароднага права", - падкрэсліў дыпламат.

Апошнія навіны