BE RU EN

Лякарня пад Пінскам нагадвае хворым, што лечацца яны не бясплатна

  • 17.11.2014, 16:57

Аб'яву, у якой указаны кошт утрымання хворых, вывесілі ля галоўнага ўваходу лякарні ў вёсцы Малоткавічы Пінскага раёна.

Пра гэта напісаў у рэдакцыю charter97.org чытач Анатоль Антонаў.

«У інфекцыйнай лякарні ў вёсцы Малоткавічы Пінскага раёна на ўваходзе ў аддзяленне вісіць лісток паперы, дзе вялізным шрыфтам надрукавана, у колькі дзяржаве абыходзіцца адзін хворы у дзень: 350 тысяч. Цікава, гэта для таго, каб у хворых выклікаць пачуццё віны?», - Здзіўляецца ён.

Апошнія навіны