BE RU EN

На рамонт будынка Менгарвыканкама хочуць выдаткаваць Br4 мільярды

  • 17.11.2014, 15:47

Чыноўнікі хочуць зрабіць рамонт у будынку Менгарвыканкама.

Як стала вядома charter97.org, заяўка на правядзення капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй адміністрацыйнага будынка Менгарвыканкама па адрасе: г. Менск, пр. Незалежнасці, 8 размешчана на афіцыйным сайце дзяржзакупак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн.

Кошт рамонту ацэньваецца ў 4 млрд BYR (370 тысяч даляраў).

Заказчыкам выступае Камунальнае ўнітарнае даччынае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Маскоўскага раёна Менска».

Крыніца фінансавання - мясцовы бюджэт.

Апошнія навіны