BE RU EN

«Воіны святла» сталі гімнам украінскай рэвалюцыі

  • 17.11.2014, 13:18

Год таму ва Украіне пачалася Рэвалюцыя Гонару.

«Год таму ва Украіне пачаліся падзеі, якія змянілі жыццё кожнага з нас. Спачатку гэта назвалі Еўрамайданам, а потым мы зразумелі, што гэта была Рэвалюцыя гонару», - гаворыцца на старонцы Радыё Рокс - Украіна ў «Фэйсбуку».

«Мы пачынаем адмысловы праект «Музыка рэвалюцыі Гонару», у якім успомнім песні, якія дапамаглі нам выстаяць, і словы, якія назаўсёды захаваліся ў нашых сэрцах. Cлухайце песні, пад якія змянялася краіна і кожны з нас, з 17 да 28 лістапада, а 11:30 і 17:30 [паводле менскага часу] у адмысловым праекце «Музыка рэвалюцыі Гонару» на Radio ROKS», - гаворыцца ў паведамленні

У якасці музычнай асновы выкарыстаныя тры песні: «Уставай» «Акіяна Эльзы», «Брат за брата» Казак-сістэм і «Воіны святла» Ляпіса Трубяцкога, піша «Наша Нiва».

Падзеі ва Украіне пачаліся 21 лістапада 2013 г. (гэта быў чацвер), калі некалькі сотняў чалавек выйшлі на Майдан Незалежнасці ў цэнтры Кіева, пратэстуючы супраць пастановы ўкраінскага ўрада Мікалая Азарава прыпыніць падрыхтоўку да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам.

Праз тыдзень, 30 лістапада, студэнцкі пратэст быў жорстка разагнаны «Беркутам», і на наступны дзень, 1 снежня, на вуліцы Кіева выйшлі сотні тысяч.

Сімвалічна, што ў гадавіну Еўрамайдана, 21 лістапада, у Менску з канцэртам выступіць гурт «Акіян Эльзы».

Апошнія навіны