BE RU EN

Кэмеран папярэдзіў Пуціна пра новыя санкцыі

  • 15.11.2014, 19:30

Калі Расея не спыніць дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне, ёй могуць пагражаць новыя санкцыі.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, выступаючы на саміце "Вялікай дваццаткі", які праходзіць у Аўстраліі. Паводле ягоных слоў, адносіны паміж Еўропай і Расеяй будуць зусім іншымі, калі расейскія вайскоўцы будуць па-ранейшаму знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, паведамляе BBC.

Да гутаркі з воку на вока з Дэвідам Кэмеранам Уладзімір Пуцін заявіў, што санкцыі ЕЗ і ЗША былі памылкай. Ён таксама адзначыў, што яны супярэчаць прынцыпам "Вялікай дваццаткі", а таксама міжнароднаму праву, згодна з якім санкцыі могуць быць уведзеныя пад эгідай ААН і Рады бяспекі. Больш, таго, падобныя меры супярэчаць прынцыпам СГА, якую ЗША дапамаглі заснаваць, дадаў расейскі лідар.

Дэвід Кэмеран сказаў: "Што мы хочам бачыць, дык гэта павагу Расеяй тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і права гэтай краіны на выбар сваёй будучыні". Паводле ягоных слоў, гэта прывяло б да "добрай будучыні" як для Украіны, так і для адносін паміж Еўропай, Брытаніяй і Расеяй.

"Аднак, калі Расея прадоўжыць дэстабілізаваць Украіну, і мы па-ранейшаму будзем сведкамі таго, як на тэрыторыі Украіны знаходзяцца расейскія вайскоўцы і танкі, то адносіны паміж Еўропай і Брытаніяй - з аднаго боку, і Расеяй - з другога, будуць зусім іншымі, узрасце таксама магчымасць увядзення новых санкцый", - сказаў брытанскі лідар.

Апошнія навіны