BE RU EN

Марыё Варгас Льёса: Украінцы вядуць барацьбу за каштоўнасці ўсёй Еўропы

  • 15.11.2014, 19:13

Украінцы цяпер змагаюцца супраць тыраніі за будучыя дэмакратычныя каштоўнасці ўсёй Еўропы.

Пра гэта заявіў перуанскі празаік і драматург, нобелеўскі лаўрэат у літаратуры 2010 Марыё Варгас Льёса ў час сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе "5 канал".

Паводле слоў пісьменніка, ён убачыў у Кіеве вялікі праеўрапейскі энтузіязм сярод моладзі і ўсіх людзей, з якімі ён сустракаўся.

Льёса таксама выказаў падтрымку ад імя лацінаамерыканцаў у імкненні жыхароў Украіны да свабоды, чалавечай годнасці і незалежнасці.

Калі расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін будзе стаяць на сваім і створыць штучную рэспубліку, існаванне такіх наватвораў ён выкарыстоўвае, каб паказаць правал дэмакратыі ва Украіне, заявіў у Кіеве Марыё Варгас Льёса напярэдадні.

Апошнія навіны