BE RU EN

Прэм'ер-міністр Канады - Пуціну: Вымятайцеся з Украіны

  • 15.11.2014, 14:17

Стывен Харпер параіў расейскаму прэзідэнту «прыбрацца з Украіны».

Пра гэта ён заявіў падчас іх кароткай сустрэчы перад адкрыццём у аўстралійскім Брысбене саміту G20, паведамляе «Укрінфарм» са спасылкай на канадскую газету Globe and Male.

Уладзімір Пуцін першым працягнуў руку, Стывен Харпер прыняў гэты жэст, але пры гэтым сказаў расейскаму лідару: «Думаю, я павінен паціснуць Вашу руку, але я магу сказаць толькі адно: вы павінны прыбрацца з Украіны».

Падрабязнасці абмену «ласкамі» паведаміў выданню прэс-прадстаўнік прэм'ера Джэйсан Макдональд. З ягоных слоў, «спадар Пуцін не адказаў станоўча».

Гаспадар сустрэчы, прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат, які ўсімі сіламі хоча, каб яго госці засяродзіліся на эканамічных праблемах свету, заявіў: «Расея была б значна прывабней, калі б яна імкнулася стаць супердзяржавай дзеля міру, свабоды і росквіту, не спрабуючы ўзнавіць згубленую славу царызму або старога Савецкага Саюза».

Апошнія навіны