BE RU EN

Федэрацыя футбола: Перамовы з Ганчарэнкам - плод уяўлення журналістаў

  • 15.11.2014, 10:50

Беларуская федэрацыя футбола зняпраўдзіла навіну пра перамовы з Віктарам Ганчарэнкам з нагоды яго працы ў зборнай.

У афіцыйнай заяве АБФФ гаворыцца, што былы трэнер БАТЭ і «Кубані», як пра гэта паведамлялася раней, па-ранейшаму ўваходзіць у лік магчымых кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі. Аднак уся інфармацыя, якая тычыцца перамоў, фінансавых аспектаў і тэрмінаў патэнцыйнай дамовы з ім, з'яўляецца не больш чым плодам уяўлення карэспандэнтаў аднаго з беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Вядомы беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка нядаўна быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера краснадарскай «Кубані» з пастановы клубнага кіраўніцтва. Яна выклікала масу негатыўных водгукаў з боку футбольных спецыялістаў і заўзятараў, бо каманда пад кіраўніцтвам беларускага трэнера ў гэтым сезоне паказвае вельмі прыстойную гульню і займае высокае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Расеі. Сам настаўнік пакуль не вызначыўся, дзе ён працягне сваю трэнерскую кар'еру.

Апошнія навіны