BE RU EN

Якія прадукты здымаюць стомленасць

  • 26.10.2014, 11:04

Нейрафізіёлагі высветлілі, якія прадукты дапамагаюць мозгу лепш функцыянаваць.

- На першым месцы грэцкія арэхі і рыба. Нездарма гэтыя карысныя арэшкі нават выглядаюць як наш мозг. Нібы падказваюць - ешце нас і памяць будзе лепшай! Ну а фосфар з рыбы валодае вельмі добрым дзеяннем на механізмы памяці, паведамляюць novosti-n.org.

- Морква стымулюе абмен рэчываў, у тым ліку і мозгу. Таму, калі трэба нешта вывучыць або запомніць складаныя лічбы, з'ешце талерачку цёртай морквы разам з раслінным алеем або смятанкай (як вядома, карысны каратын добра засвойваецца толькі з расліннымі тлушчамі).

- Ананасы (без шампанскага!) таксама спрыяюць лепшаму запамінанню. Як і смачныя бананы.

- Чарніца паляпшае мазгавы кровазварот. Пажадана есці яе ў свежым выглядзе. Але сыдуць і замарожаныя ягадкі ў смачным смузі (сумесі ягад і, напрыклад, ёгурта).

- Яблыкі і вінаград дапамогуць засяродзіцца.

Апошнія навіны