BE RU EN

ЗША паставяць Эстоніі 350 процітанкавых комплексаў

  • 18.10.2014, 16:04

Белы дом паведаміў Кангрэсу ЗША аб намеры паставіць Эстоніі 350 пераносных процітанкавых ракетных комплексаў «дзіда».

Таксама Таліну будзе перададзены спадарожны рыштунак на агульную суму $55 млн. Пра гэта гаворыцца ва ўрадавым часопісе The Federal Register, піша Лiга.нет.

Запланаваная ўгода закліканая "палепшыць здольнасць Эстоніі адказваць на цяперашнія і будучыя пагрозы і забяспечваць вялікую бяспеку для сваёй ключавой інфраструктуры".

Нагадаем, раней прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што нягледзячы на блізкае суседства і наяўнасць межаў з Расеяй, Польшча, Эстонія, Латвія, Літва ці Румынія "ніколі не будуць адзінокімі" ў пытаннях забеспячэння бяспекі.

Апошнія навіны