BE RU EN

NATO не бачыць адводу войскаў РФ ад межаў Украіны

  • 15.10.2014, 21:22

Альянс вітае адвод расейскіх войскаў з памежнага рэгіёну, але пакуль што не бачыць ніякіх «істотных зрухаў» у гэтым кірунку.

Пра гэта сказаў Вярхоўны начальнік сіл NATO ў Еўропе Філіп Брыдлаў агенцтву AP у Салоніках у сераду, піша «Украінская праўда».

Генерал падкрэсліў, што вывад усіх расейскіх войскаў з'яўляецца «важнай часткай нармалізацыі сітуацыі» ў гэтым раёне.

Як вядома, у суботу прэзідэнт Расеі чарговым разам аддаў загад вярнуць 17600 расейскіх вайскоўцаў з Растоўскай вобласці на свае базы.

Апошнія навіны