BE RU EN

У жыхара Мазыра канфіскавалі цукеркі з наркотыкамі

  • 15.10.2014, 20:32

19-гадовы жыхар Мазыра захоўваў у сябе дома наркотыкі, «схаваныя» ў шакаладныя цукеркі.

Супрацоўнікі Мазырскага РАУС канфіскавалі ў маладзёна 33 грамы такіх прысмакаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Супрацоўнікам праваахоўных органаў трэба будзе ўсталяваць крыніцу паступлення названых рэчываў. Цягам гэтага года на тэрыторыі Мазырскага раёна было выяўлена 85 злачынстваў, так ці інакш звязаных з незаконным абарачэннем наркотыкаў.

Апошнія навіны