BE RU EN

Украінскі фанат: Суд раздражняла, калі мы казалі «Менск», а не «Мінск»

  • 15.10.2014, 20:22

Фанат каманды Украіны Юрый Альховіч-Новасадзюк распавёў, з чым яму давялося сутыкнуцца ў Беларусі.

У ліку іншых землякоў ён атрымаў некалькі дзён арышту, аднак неўзабаве быў вызвалены дзякуючы ўмяшанню Міністэрства замежных спраў Украіны. Юрый Альховіч-Новісадзюк заявіў, што суд у Беларусі вельмі раздражняла, калі ўкраінскія фанаты выпраўлялі слова "Мінск" на "Менск". Акрамя гэтага, украінцы могуць падаць на беларускіх праваахоўнікаў сустрэчны пазоў. Словы фаната падае сайт ua-football.com.

- На гульню мяне не пусцілі. Міліцыянтам не спадабаліся надпісы на шаліку "На коліна перад Україною" і "Бандерштадт". Яны прапанавалі мне здаць сімволіку ў камеру захоўвання. Пайшоў за супрацоўнікамі і праз імгненне зразумеў, што мяне вядуць у аўто, а там яшчэ некалькі пабрацімаў. Усё, футбол скончыўся, нягледзячы на тое, што я купіў квіток, як і іншыя затрыманыя хлопцы. Было бачна, што міліцыя выконвала план, для поўнага аўто не ставала двух чалавек, і яны спехам сабралі іх.

Пайшлі размовы пра палітыку, пра вайну, адзін з нас спытаў міліцыянта "а ты там быў?", На што атрымаў адказ: "бачыў на тэлевізіі". Склалася ўражанне, што ў Беларусі міліцыя не звыкла, калі з ёй вось так свабодна размаўляюць.

- Да Вас не ўжывалі сілу?

- Не, і да астатніх таксама не ўжывалі. Але, думаю, калі б трапіў да АМАПу, то цяпер ляжаў бы ў лякарні.

- На судзе ты адказваў па-расейску?

- Натуральна, не. Суддзю гэта вывела з сябе, бо ў Беларусі хай недзе і ўжываецца беларуская мова ў судах, але расейскую мову ведаць трэба абавязкова. Праявы ідэнтычнасці іх раздражняюць. Да прыкладу, калі адна з арыштаваных дзяўчат, Яна сказала, што прыехала ў "Менск", яе прынцыпова некалькі разоў выправілі "ў Мінск". І злаваліся яшчэ больш, калі ў наступным жа выказванні зноў гучала "Менск".

На волю мы выйшлі фактычна амніставанымі. Тады мы зразумелі, што дзе б ні знаходзіліся, мы пад абаронай сваёй дзяржавы. У гэтым кантэксце мы ў параўнанні з Беларуссю ўжо еўрапейцы. Няхай у іх лепшыя дарогі, але мы свабодныя людзі, пра якіх клапоціцца нашая дзяржава. Чыстыя ў ідэальным стане аўтабаны на свабоду я б не змяніў ніколі.

Думаю, што беларускія праваахоўныя органы парушылі нашыя правы і мы можам падаць на іх сустрэчны калектыўны пазоў. Парушэнні нават у дробязях. Скажам, нам казалі, што ўнутраны ўкраінскі пашпарт на беларускай тэрыторыі не дзейнічае. Гэта няпраўда, бо паміж нашымі краінамі дзейнічае дамова, якая кажа пра адваротнае.

Апошнія навіны