BE RU EN

Для барацьбы з Эболай у ЗША ствараюць медыцынскія спецвойскі

  • 15.10.2014, 19:33

У ЗША для барацьбы з Эболай створаць медыцынскія аддзелы хуткага рэагавання.

Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў Томас Фрыдэн, піша The Washington Post.

Паводле ягоных слоў, медыцынскія аддзелы хуткага рэагавання можна будзе за некалькі гадзін перакінуць у кожную лякарню на тэрыторыі краіны ў выпадку паступлення туды пацыента з ліхаманкай. Пры гэтым Томас Фрыдэн прызнаў, што ягоная служба недаацаніла небяспека эпідэміі.

Цяпер у свеце налічваецца 8300 пацверджаных і магчымых выпадкаў заражэння вірусам Эбола. Ахвярамі ліхаманкі ўжо сталі больш за 4 тысячы чалавек.

Фота: AP

Апошнія навіны