BE RU EN

Еўра вырас да 52 расейскіх рублёў

  • 15.10.2014, 17:07

Курс еўра на таргах Маскоўскай біржы днём у сераду, 15 кастрычніка, перавысіў адзнаку ў 52 рублі, усталяваўшы рэкорд.

Да 16:25 паводле менскага часу еўра вырас да 52,0095 рубля, піша snob.ru.

Праз некалькі хвілін курс еўра працягнуў рост, падаражэў да 16:29 да 52,03 рубля. Пазней еўрапейская валюта ўпэўнена замацавалася вышэй за 52 рублі. Да 16:41 еўра павялічыўся ў кошце на 31 капейку да 52,14 рубля.

Раніцай 15 кастрычніка на адкрыцці таргоў Маскоўскай біржы курс даляра таксама абнавіў максімум, упершыню ў гісторыі пераадолеўшы планку ў 41 рубель, падаражэў да 41,04 рубля. Аднак пазней даляр апусціўся ў кошце, яго мінімальны дзённы кошт склаў 40,56 рубля.

Апошнія навіны